Ствараем гліняны цуд разам!

10.07.2019

У канцы чэрвеня ў горадзе Салігорску адбыўся чарговы адкрыты фестываль керамічнай цацкі “Гліняны цуд”, у якім традыцыйна прымаюць удзел майстры усёй краіны. Свята арганізавалі работнікі ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” і  майстар Пратасеня Мікалай Аляксеевіч, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву “Скарбонка” .  Фестываль праходзіць  на сродкі гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і накіраваны на захаванне і адраджэнне традыцый народнага мастацтва. Прадстаўнікі нашага цэнтра творчасці не засталіся ўбаку ад гэтай знакавай падзеі. Педагог дадатковай адукацыі Аўгусціновіч Таццяна Георгіеўна і навучэнец аб’яднання па інтарэсах “Крэатыўная лепка” Смоліч Ілля прынялі ўдзел у фестывалі,  презентавалі выставу работ нашых навучэнцаў і правялі майстар-класс па лепцы керамічнай цацкі.  Ілля атрымаў два дыпломы III ступені за выраб традыцыйных беларускіх цацак – яйка-бразготкі і свістулькі.