СВЯТА РОДНАЙ МОВЫ

22.02.2020

    Мова… Мова родная… Матчына мова…. Так ласкава называем мы наш скарб, наш духоўны набытак. Гэта наша гісторыя, наша скарбонка культуры, яна захоўвае культурныя каштоўнасці. Мова – гэта магутны сродак, які пераўтварае людскую супольнасць у нацыю праз захаванне і перадачу культурнай спадчыны. Таму такім урачыстым і важным у культурным жыцці Беларусі выступае 21 лютага - Дзень роднай мовы.

    22 лютага ў Стаўбцоўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшло Свята беларускай мовы.  У гэты дзень гучалі вершаваныя радкі з твораў беларускіх паэтаў, навучэнцы знаеміліся з абрадамі і традыцыямі беларусаў,  аналізавалі адметнасці беларускай архітэктуры.

    Гасцям была прапанавана выстава народнай аматарскай студыі выяўленчага мастацтва “Вяселка” з пейзажамі родных мясцін.

    Падчас святочных мерапрыемстваў цэнтр творчасці стаў тым куточкам, дзе б’ецца беларускае сэрца і жыве наша матчына слова.

    Свята роднай мовы, аздобленае музычным суправаджэннем і відэапрэзентацыяй, атрымалася  па-сапраўднаму цёплым і па-хатняму ўтульным.