Дзень піянерыі

21.05.2021

19 мая - Дзень пiянерскага сяброўства. Гэты дзень для многiх пакаленняў асацыюецца з чырвоным пiянерскiм гальштукам, урачыстымi лiнейкамi, яскравымi пiянерскiмi вогнiшчамi, cяброўствам, прыемнымi ўспамiнамi, якiя i сёння звязваюць людзей рознага  ўзросту, статуса, прафесii.

У сучаснай краiне Пiянерыi вялiкае значэнне  мае дабрыня i шчырасць. Сучасныя пiянеры, як i раней, iмкнуцца быць вартымi i першымi ва ўсiх справах.

21 мая пiянеры Стаўбцоўскага раёна сталi ўдзельнiкамi Свята пiянерскага сяброўства. Лепшыя пiянеры і пiянерскiя дружыны раёна былi ўзнагароджаны дыпломамi за актыўны удзел у жыццi пiянерскай арганiзацыi. Прагучалi творчыя нумары, падрыхтаваныя пiянерскiмi дружынамi.

Пасля ўрачыстай часткi дзяўчынкі i хлопчыкі сталi ўдзельнiкамi гульнi «Пiянерыя. Назад у СССР».

Наведаўшы восем iнтэрактыўных пляцовак, пiянеры сучаснасцi  даведалiся чым жылi, у якiя гульнi гулялi  i чым захаплялiся пiянеры мiнулага.

Са святам, ветэраны пiянерскага руху,   хлопчыкi і дзяўчынкi!    З Днём пiянерскага сяброўства!