Хлеб – аснова жыцця

19.11.2021

Конкурс юных экскурсаводаў у рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” праводзіўся ва ўстановах адукацыі краіны з сакавіка па кастрычнік 2021 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай і музейнай дзейнасці.

На раённы этап конкурсу ў намінацыях «Музейная мазаіка» і «Гісторыя аднаго экспаната» паступіла 4 работы з музеяў устаноў адукацыі “Дзераўнянская сярэдняя школа”, “Вучэбна-педагагічны комплекс “Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”, “Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа”, “Рочавіцкі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

У намінацыі «Музейная мазаіка» навучэнцы стварылі міні-экспазіцыі, прадметы якой звязаны з тэматыкай экспазіцыі музея  (выкарыстанне да 7 прадметаў), а таксама распрацавалі экскурсіі з выкарыстаннем абраных прадметаў музея ўстановы адукацыі, якія раскрываюць вызначаную тэму экскурсіі.

У намінацыі «Гісторыя аднаго экспаната» ўдзельнікі конкурсу падрыхтавалі творчы матэрыял экскурсійнага прадстаўлення аднаго выбранага музейнага прадмета, які быў знойдзены не раней 2019 года.

Па выніках абласнога адборачнага тура конкурса юны экскурсавод народнага краязнаўчага музея “Спадчына” (кіраўнік Валента Наталія Уладзіміраўна) Святлана Папоўская, навучэнка 9 класа ДУА “ВПК “Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” прадставіла экскурсію “Хлеб – аснова жыцця” на заключным рэспубліканскім этапе конкурса, які прайшоў у форме прадстаўлення экскурсіі ў анлайн-рэжыме. Віншуем творчы калектыў з перамогай і будзем рады завітаць на экскурсію ў школьны музей, каб узгадаць прылады, з дапамогай якіх нашы продкі мелі на стале духмяны каравай.

 

Презентация "Хлеб – аснова жыцця"